BE RU EN

Расея ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Украіны

  • 30.01.2014, 7:51

Украінскія тавары блакуюцца на мытнай мяжы Расеі.

Гэтая мера аналагічная тым крокам з боку Масквы, якія ўжываліся ў мінулым годзе. Пра гэта паведамляе Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Украіны (АСМАП).

«Па неафіцыйнай інфармацыі, Расея з 28 студзеня зноў накіроўвае аўтамабілі з таварам на тэрыторыю складоў часовага захоўвання для правядзення мытнага надгляду з поўнай выгрузкай тавараў», - гаворыцца ў паведамленні.

Дакументы, якія пацвярджаюць мытны кошт тавару, і сертыфікат паходжання (СТ-1) адпраўляюцца на праверку ў цэнтральнае мытнае ўпраўленне ў Маскве. Пры гэтым за час праверкі дакументаў перавозчыкаў могуць абавязаць заплаціць мытныя зборы ў поўным аб'ёме, без тарыфных прэферэнцый. У цэлым мытнае афармленне тавару можа доўжыцца да 15 дзён.

Нагадаем, падобная сітуацыя на мяжы дзвюх краін узнікла ў канцы лета мінулага года, калі Федэральная мытная служба (ФМС) Расеі з 14 жніўня стала падвяргаць прадукцыю ўсіх украінскіх вытворцаў суцэльнай праверцы, а дакументы - прыдзірліваму вывучэнню.

Апошнія навіны