BE RU EN

Шумахера пачалі выводзіць са штучнай комы

  • 29.01.2014, 10:45

У стане здароўя сяміразовага чэмпіёна свету Міхаэля Шумахера назіраюцца пазітыўныя зрухі.

Таму лекары пачалі паступова выводзіць яго са штучнай комы.

Як паведамляе L'Equipe, лекары клінікі ў Грэноблі, дзе праходзіць лячэнне нямецкі гоншчык, які знаходзіцца ў коме пасля цяжкай траўмы галавы, атрыманай падчас катання на горных лыжах у канцы снежня, увялі Міхаэля Шумахера ў так званую фазу паступовага абуджэння. Па дадзеных крыніцы, мозг спартсмена станоўча адрэагаваў на змены, і пачаўся павольны працэс аднаўлення арганізма, вяртання яго да жыцця, адзначае «Прессбол».

Лекары не могуць вызначыць, як доўга гэта будзе працягвацца. Працэс можа заняць пару месяцаў.

Фота: AFP

Апошнія навіны