BE RU EN

ЕБРР даў беларускаму банку яшчэ $30 мільёнаў

  • 29.01.2014, 10:00

Пазыка прадастаўленая банку БелВЭБ для наступнага крэдытавання малога бізнесу.

Пяцігадовы крэдыт дасць магчымасць банку БелВЭБ падоўжыць тэрміны пагашэння запазычанасцяў для сваіх прыватных кліентаў - мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў. У ЕБРР бачаць у гэтым сектары беларускай эканомікі велізарны патэнцыял і адзначаюць, што да апошняга часу ён падтрымліваўся слаба, піша «Тэлеграф».

Фрэнсіс Дэлэй, кіраўнік менскага прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі, адзначыў:

«Адкрыццё крэдытнай лініі банку БелВЭБ па праграме падтрымкі MSME з'яўляецца практычным прыкладам падтрымкі прыватнага сектара, які знаходзіцца ў прыярытэтах дзейнасці ЕБРР у Беларусі. Мы рады працягнуць супрацоўніцтва з БелВЭБ, падпісаўшы пагадненне сёння».

Адзначым, што гэта ўжо трэці крэдыт атрыманы банкам БелВЭБ ад ЕБРР. Таксама некалькі крэдытаў атрымаў «Прыёрбанк».

Брусэльскае выданне EUobserver раней пісала пра тое, што грошы з лонданскага Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця дастаюцца асобам, блізкім да Лукашэнкі, у адпаведнасці з іх заслугамі перад рэжымам.

Апошнія навіны