BE RU EN

На станцыі метро «Першамайская» знайшлі «падазроны прадмет»

  • 28.01.2014, 18:00

Сёння ў 17.15 была зачыненая станцыя метро «Першамайская» ў Менску.

Пасажыраў не пускалі на станцыю, шыльда на закрытых дзвярах паведамляла, што яна не працуе «з тэхнічных прычын». Як паведамілі ў службе руху Менскага метрапалітэна, на станцыі быў выяўлены «падазроны прадмет», а як хутка яна адкрыецца, залежыць ад таго, ці прыйдзецца выклікаць сапёраў, паведамляе «Наша Нiва».

Праз 20 хвілін станцыя запрацавала зноў.

Апошнія навіны