BE RU EN

Шатландыя атрымала ўласны дамен .scot

  • 28.01.2014, 17:47

Дамоўленасць аб стварэнні ўласнага дамена была дасягнута з міжнароднымі рэгулятарамі.

Рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў і электроннай пошты на гэтым дамене стане даступная ўжо летам 2014 года, паведамляе The Telegraph.

Ва ўрадзе Шатландыі заявілі, што рады гэтаму рашэнню.

«2014 год - вельмі захапляльны год для Шатландыі і я рады, што наша нацыя і ўсе тыя, каму цікавая наша краіна, атрымалі відавочную анлайн-ідэнтычнасць, якая стане даступная ўжо гэтым летам», - заявіў прэм'ер-міністр Алекс Салманд.

Нагадаем, 18 верасня ў Шатландыі пройдзе рэферэндум па пытанні аб незалежнасці ад Велікабрытаніі.

Апошнія навіны