BE RU EN

Даішнікі забралі машыну ў Анастасіі Шпакоўскай

  • 28.01.2014, 17:21

Вакалістка гурта Naka не змагла прыпаркавацца на тэрыторыі тэатра імя Горкага з-за пагрузкі дэкарацый.

Пра гэта Анастасія Шпакоўская напісала ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Сёння эвакуявалі маю машыну прама каля тэатра, не змагла прыпаркавацца на тэрыторыі, ішла пагрузка дэкарацый! Паставіла каля брамы. На просьбы вахцёра не забіраць даішнікі толькі ўсміхаліся. А эвакуатаршчык сказаў, што не хоча пазбавіцца прэміі, - піша яна. - Калі забірала, убачыла на якую шырокую нагу пастаўлены гэты бізнес. Будзьце асцярожныя, ім вельмі патрэбныя грошы і перавыканаць план. Мабыць не хапае на чэмпіянат або на яшчэ домік для німбаноснага. Кошт «паслугі» - больш за 500 тысяч».

Анастасія Шпакоўская - лідар гурта Naka і актрыса Рускага драматычнага тэатра імя Горкага.

Апошнія навіны