BE RU EN

Сяргей Рутэнка можа перайсці ў македонскі «Вардар»

  • 28.01.2014, 16:59

Македонскі гандбольны клуб «Вардар» мае намер узмацніцца ў летні заявачны перыяд.

Як паведамляе goals.by са спасылкай на выданне «Makedonski Sport», клуб мае намер запрасіць шэраг гульцоў «Барселоны». У шорт-лісце македонскага клуба значацца: лідар беларускай зборнай Сяргей Рутэнка, Нікола Карабаціч (Францыя), Арпад Штэрбік (Іспанія), Кірыл Лазараў (Македонія).

Паведамляецца, што новы ўладальнік «Вардара» Сяргей Самсоненка гатовы інвеставаць сродкі для развіцця мужчынскай і жаночай каманды.

Апошнія навіны