BE RU EN

Валдас Адамкус: Еўразвяз здрадзіў Украіне

  • 28.01.2014, 16:44

Экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус моцна расчараваны тым, як паводзіць сябе Еўразвяз у дачыненні да Украіны.

Былы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць, што Еўрапейскаму звязу не хапае паслядоўнасці, каб падтрымаць праеўрапейскія намеры дэманстрантаў у Кіеве і прымяніць адпаведныя крокі супраць Расеі, паведамляюць «Комментарии».

«З Украінай гуляюць, кажучы: «Мы Вас любім і чакаем Вас, прыходзьце, мы Вас прымем». Між тым, калі трэба прыняць рашучыя крокі, то Еўрапейскі Звяз, асабліва вялікія краіны, такія, як Францыя ці Германія, пачынаюць вагацца», - сказаў Адамкус.

Ён адзначыў, што ведае пра тое, што палітыка - гэта мастацтва кампрамісу, але існуюць пэўныя прынцыпы, таму літоўскі палітык перакананы, што Еўразвяз здрадзіў Украіну.

Зараз у Літве збіраюць грошы для падтрымкі пратэстоўцаў у Кіеве. Сродкі будуць прызначаныя для падтрымкі дэмакратычных працэсаў і на медыцынскія сродкі.

На дадзены момант у Вільню прыбыло на лячэнне 10 чалавек, якія былі параненыя падчас пратэстаў ва ўкраінскай сталіцы.

Пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, нарастаюць па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый у нядзелю прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і на ўсходзе краіны.

25 студзеня ўвечары Віктар Януковіч прапанаваў лідарам апазіцыі ўзначаліць урад. У адказ яны запатрабавалі спачатку выканаць патрабаванні дэманстрантаў. Сёння стала вядома, што прэм'ер-міністр Мікалай Азараў падаў у адстаўку, а Вярхоўная Рада адмяніла «законы аб дыктатуры» ад 16 студзеня.

Апошнія навіны