BE RU EN

Уладзімір Беражкоў: Пасля сустрэчы з прэзідэнтам мяне назвалі «прыхвастнем рэжыму»

  • 28.01.2014, 15:15

Галоўны рэдактар «Прессбола» ў шоку ад беларускага соцыуму.

Уладзімір Беражкоў у размове з аглядальнікам «БелГазеты» распавёў пра тое, якімі эпітэтамі ўзнагародзіў яго соцыум пасля сустрэчы з Лукашэнкам:

- Пасля сустрэчы з прэзідэнтам я падвозіў заснавальніка інтэрнэт-рэсурсу TUT.by Юрыя Зісера, і бачыў, што ён вельмі перажывае, чым, уласна, паўтарае мае эмоцыі. З аднаго боку, мы атрымалі добрыя ўражанні ад адкрытай і пазітыўнай размовы - усё было адкрыта, добразычліва, і нават калі Лукашэнка чагосьці не да канца разумеў, у гэтым шчыра прызнаваўся. З іншага - адразу пасля сустрэчы з'яўляліся супрацьлеглыя пачуцці.

Адкрылі смартфоны, зайшлі на розныя інтэрнэт-форумы - і ўбачылі на свой адрас адно і тое ж: «прыхвасцень рэжыму», «халуй чорнага шлема», «агент КДБ» і таму падобнае. Прызнаюся, у мяне да такога патоку смецця імунітэт не 100-адсоткавы, а вось Юрый прызнаўся, што аднойчы цяжка захварэў.

Самапаглашчальны, самавыражальны соцыўм выпрацаваў адмоўную рэакцыю на што б там ні было, негатыў дамінуе не толькі ў бязмежны - ананімнай сетцы, але і ў канкрэтным чалавеку. Грамадства нездарова, і журналістыка, дакладней, яе адсутнасць, моцна ў тым вінаватая. Але як яшчэ прысутнічаць, калі не ставіць пытанні, не ўздзейнічаць, не гаварыць? Такія сустрэчы - гэта добрая магчымасць падаць востры сігнал, усім разам змяніць сітуацыю.

Апошнія навіны