BE RU EN

Сяргей Касціцын атрымаў расейскае грамадзянства

  • 28.01.2014, 9:55

Беларускі форвард омскага «Авангарда» стаў грамадзянінам суседняй краіны.

У аддзеле УФМС па Омскай вобласці ў Кастрычніцкай акрузе Омска адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Расейскай Федэрацыі. Адным з васьмі законных уладальнікаў расейскага пашпарта стаў беларус Сяргей Касціцын, піша мясцовае выданне «Коммерческие вести».

Хакеіст падаў дакументы на атрыманне расейскага грамадзянства ў снежні 2013 года. «У адпаведнасці з парадкам спрошчанага прыёму ў грамадзянства спецыялістамі УФМС Расеі па Омскай вобласці ў максімальна кароткія тэрміны былі праведзеныя неабходныя адміністрацыйныя працэдуры», - адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Расейскае грамадзянства выдаецца пры наяўнасці пасведчання на права жыхарства і рэгістрацыі па месцы жыхарства. Гэта значыць, што ў новым пашпарце Касціцына ёсць адзнака і аб омскай прапісцы.

Апошнія навіны