BE RU EN

Жанна Фрыске распрадае нерухомасць, каб аплаціць лячэнне

  • 27.01.2014, 12:22

Спявачка траціць па 20$ тысяч за суткі, праведзеныя ў бальніцы.

Расейская поп-спявачка Жанна Фрыске, якая адчайна змагаецца са страшнай хваробай - ракам мозгу, была вымушана прадаць свой дом у Маямі.

Інфармацыю аб продажы пацвердзіў рыэлтар з Амерыкі. За суткі, праведзеныя ў бальніцы, Фрыске траціць каля 20$ тыс, перадае ru.tsn.ua.

Адзначым, расейскія прыхільнікі Жанны арганізавалі збор сродкаў на лячэнне куміру і сумеснымі намаганнямі сабралі 68 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, Жанна Фрыске ўпершыню пасля страшнага дыягназу звярнулася да прыхільнікаў. Спявачка падзякавала ўсім за міласэрнасць.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны