BE RU EN

Майдан: два месяцы супрацьстаяння ў адным фотарэпартажы

  • 27.01.2014, 12:54

«Еўрамайдан» у Кіеве пачаўся ў канцы лістапада 2013 года.

Яго справакавала адмова ўкраінскіх уладаў ад падпісання дамовы аб асацыяцыі з Еўразвязам. Мітынгоўцы на Майдане Незалежнасці выступілі ў падтрымку еўраінтэграцыі, а таксама запатрабавалі змены кіраўніцтва краіны. Аналагічныя мітынгі пачаліся і ў некаторых іншых украінскіх гарадах, у прыватнасці ў Львове, піша glavcom.ua.

У сталіцы пратэстная кампанія суправаджалася перыядычнымі сутыкненнямі паміж прыхільнікамі апазіцыі і міліцыяй. Супрацьстаянне абвастрылася ў канцы студзеня 2014-га, калі ўспыхнулі жорсткія сутыкненні на вуліцы Грушэўскага ў самым цэнтры горада. Падставай паслужыла прыняцце пакета законаў, якія істотна абмяжоўваюць грамадзянскія свабоды. У сутычках з міліцыяй пацярпелі некалькі сотняў чалавек; як мінімум, чацвёра актывістаў загінулі.

Паралельна апазіцыя актывізавала свае дзеянні на захадзе Украіны, дзе пратэстны рух карыстаецца істотнай падтрымкай: мітынгоўцы пачалі захопліваць абласныя адміністрацыі. Прыхільнікі цяперашняга кіраўніцтва Украіны патрабуюць увядзення ў краіне надзвычайнага становішча, аднак улада гэтыя заклікі пакуль не падтрымала.

Сутыкненні паміж актывістамі і салдатамі ўнутраных войскаў падчас штурму Майдана. 11.12.2013.
Жывы ланцуг з людзей супраць правакатараў каля міліцэйскага кардона на вуліцы Банкавай, дзе знаходзіцца адміністрацыя прэзідэнта. 03.12.2013.
Актывістка абараняе супрацоўніка міліцыі ад правакатараў. 01.12.2013.
Салдаты тэрміновай службы з унутраных войскаў на Банкавай пасля бойкі. 01.12.2013.
Дзяўчына дорыць кветкі байцам унутраных войскаў на Банкавай вуліцы. 01.12.2013.
Усю ноч людзі знаходзяцца на Майдане, абаграваюцца бочкамі з дровамі. 02.12.2013.
Святар вядзе калону людзей да адміністрацыі прэзідэнта. 03.12.2013.
Забарыкадаваны Майдан. 06.12.2013.
Дзяўчыны наклеілі кветкі на шчыты са словамі: «Мы супраць гвалту і правакатараў». 06.12.2013.
На Майдане пастаянна гатуюць і раздаюць гарачую ежу і гарбату. 06.12.2013.
Людзі спяць на падлозе ў захопленым Кастрычніцкім палацы. 07.12.2013.
Сцяг Еўразвяза з абразом па цэнтры. 07.12.2013.
Машына хуткай дапамогі дзяжурыць на Майдане. 07.12.2013
Забарыкадаваны Майдан. 08.12.2013.
Бойка каля статуі Уладзіміра Леніна. 08.12.2013.
Актывіст на Майдане 09.12.2013.
Байцы «Беркута» на пастраенні. 10.12.2013.
Байцы «Беркута» падчас сутыкненняў на Банкавай вуліцы. 10.12.2013.
Байцы «Беркута». 10.12.2013.
Актывісты «Еўрамайдана» ў будынку Кіеўскага гарадскога савета. 11.12.2013.
Барыкады актывістаў «Еўрамайдана». 11.12.2013.
Салдат унутраных войскаў падчас штурму Майдана. 11.12.2013.
Бясплатная ежа на Майдане. 13.12.2013.
Канцэрт гурта «Океан Ельзи» на Майдане. 14.12.2013.
Актывіст на Майдане. 15.12.2013
Актывісты «Еўрамайдана» на Майдане Незалежнасці. 16.12.2013.
Актывістка каля барыкад на Майдане. 21.12.2013.
Падчас начных сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. 19.01.2014
Пабітыя вокны аўтобуса падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. 19.01.2014.
Падпалены аўтобус на вуліцы Грушэўскага. 19.01.2014.
Падчас начных сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. 19.01.2014.
Міліцыя выкарыстоўвае вадамёты для разгону дэманстрантаў на вуліцы Грушэўскага. 19.01.2014.
Барыкады дэманстрантаў на вуліцы Грушэўскага. 20.01.2014.
Наступствы сутыкненняў міліцыі з дэманстрантамі на вуліцы Грушэўскага. 20.01.2014.
Наступствы сутыкненняў міліцыі з дэманстрантамі на вуліцы Грушэўскага. 20.01.2014.
Барыкады дэманстрантаў на вуліцы Грушэўскага. 20.01.2014.
Мужчына, які пацярпеў падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага 20.01.2014.
Дэманстранты падпальваюць бутэлькі з «кактэйлем Молатава» на вуліцы Грушэўскага. 20.01.2014.
Дэманстрант кідае «кактэйль Молатава» ў бок салдатаў унутраных войскаў на вуліцы Грушэўскага. 23.01.2014.
Супрацоўнікі міліцыі расчышчаюць барыкады на вуліцы Грушэўскага. 23.01.2014.
Салдаты ўнутраных войскаў на вуліцы Грушэўскага. 23.01.2014.
Салдаты ўнутраных войскаў на вуліцы Грушэўскага. 23.01.2014.
Сутыкненні на вуліцы Грушэўскага. 23.01.2014.

Фота Максіма Дандзюка

Апошнія навіны