BE RU EN

Жорсткія будні Кіева: Дзяўчынка з бітай рэгулюе рух замест ДАІ (Відэа)

  • 26.01.2014, 20:53

За рэгуляванне дарожнага руху бяруцца звычайныя жыхары ўкраінскай сталіцы.

Адзін з кіроўцаў зняў і апублікаваў на YouTube відэаролік з дзяўчынкай, якая стаіць на Чырвоназоркавым скрыжаванні ў Кіеве. Ён выказаў сваё меркаванне з нагоды прычыны яе ўчынку. «ДАІ тым часам па-зверску адлоўлівае кіроўцаў, якія перавозяць шыны, дровы і бензін, каб пасадзіць у турму», - кажа невядомы кіроўца.

Нагадаем, відавочцы неаднаразова паведамлялі пра выпадкі, калі супрацоўнікі ДАІ не прапускалі аўтамабілі з ежай і дровамі на Еўрамайдан.

Апошнія навіны