BE RU EN

Еўрамайдан выставіў ультыматум уладам

  • 26.01.2014, 20:08

Штаб нацыянальнага супраціву дае ўладзе некалькі гадзін для таго, каб вызвалілі затрыманых падчас акцый пратэстаў у Кіеве і Чаркасах.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Штаба нацсупраціву нардэп Сяргей Пашынскі. Народны дэпутат сказаў, што на сённяшні дзень паводле афіцыйных заяваў МУС, толькі ў Кіеве арыштаваныя 118 чалавек, у Чаркасах - 58 чалавек, піша gazeta.ua.

«Гэта дзікія лічбы! Людзі выйшлі на мірны пратэст, а іх міліцыя з ужываннем катаванняў, са здзекаваннямі кінула за краты», - адзначыў Пашынскі.

«Мы ўжо не патрабуем, мы інфармуем Януковіча пра тое, што калі цяпер не пачнецца працэдура вызвалення закладнікаў, то ўкраінскі народ будзе сам займацца антытэрарыстычнай аперацыяй» - адзначыў палітык.

Са слоўвах Пашынскага, у гэты момант актывісты аўтамайдану з Чаркас, якія знаходзяцца на Майдане ў Кіеве, адпраўляюцца ў Чаркасы.

«Я персанальна звяртаюся да губернатара Чаркасчыны Тулубы - у яго ёсць некалькі гадзін, каб вызваліць закладнікаў! Я персанальна звяртаюся да Пшонкі і да Захарчанкі: калі яны зараз жа не пачнуць працэс вызвалення закладнікаў, то гэты працэс пачне ўкраінскі народ».

Фота: politica-ua.com

Апошнія навіны