BE RU EN

Азаранка «засвяцілася» на вечарыне Grammy

  • 26.01.2014, 19:21

Вікторыя Азаранка ўзяла ўдзел у вечарыне, якая папярэднічае ўручэнню музычнай прэміі.

Беларуская тэнісістка наведала вечарыну са сваім бойфрэндам - музыкам RedFoo, паведамляе pressball.by.

56 цырымонія ўручэння музычных узнагарод пройдзе сёння, 26 студзеня.

Прэмія Grammy прысуджаецца штогод паводле вынікаў таемнага галасавання чальцоў Нацыянальнай акадэміі гуказапісу ЗША, яна заснаваная ў 1957 годзе. Узнагарода адзначае музычныя дасягненні разнастайных стыляў і кірункаў незалежна ад камерцыйнага поспеху і месца твора ў гітпарадах.

Апошнія навіны