BE RU EN

Руслана пра загінулага беларуса: Ён герой

  • 26.01.2014, 17:35

Пераможца «Еўравізіі» 2004 года паклала ікону і сцяг на труну Міхаіла Жызнеўскага.

Яна напісала колькі слоў пра загінулага ў Кіеве беларуса на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Была ў Міхайлаўскім саборы на паніхідзе, правяла ў апошні шлях хлопца, якога забілі на Грушэўскага. Міхаіл Жызнеўскі атрымаў раненне 22 студзеня на 60 дзень пратэсту.

Я паклала абразок і сцяг на труну.

Людзей мора...

Усе скандуюць «Герой», таму так яно і ёсць!

Выснова адна - за што ён загінуў?

Чысты вынік - асабіста я не магу змірыцца з тым фактам, што ў краіне застанецца прэзідэнтам Януковіч, або чалавек падобны на яго», - напісала Руслана.

Нагадаем, сёння ў Кіеве праходзіць пахаванне актывіста Еўрамайдану, грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на вуліцы Грушэўскага ад агнястрэльнага ранення. Развітацца з ім прыйшлі тысячы кіяўлян.

Апошнія навіны