BE RU EN

Тэрмін дзеяння віз паводле «карты паляка» павялічаць да пяці гадоў

  • 26.01.2014, 16:03

Камісія пры польскім Сейме рыхтуе змены ў закон «Аб карце паляка».

Пра гэта паведаміў старшыня Камісіі сувязяў з палякамі за мяжой у Сейме Адам Ліпіньскі, які 23 студзеня сустрэўся з гарадзенскімі палякамі, піша газета незалежнага Саюза палякаў у Беларусі Głos znad Niemna(пераклад - charter97.org).

Візіт высокага госця ў Гародні прайшоў у рамках святочна-навагодняй сустрэчы, арганізаванай настаўнікамі польскай мовы і вучнямі гарадзенскай Польскай грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Беларусі.

На сустрэчу з Адамам Ліпіньскім, акрамя настаўнікаў і вучняў, прыбыло звыш сотні гарадзенскіх дзеячаў Саюза палякаў.

Пасля артыстычнай праграмы палякі Гародні мелі магчымасць пагутарыць з уплывовым польскім парламентарыем. Віншуючы суайчыннікаў з мінулымі святамі, Адам Ліпіньскі заявіў, што як і ў папярэднія гады, Саюз палякаў у Беларусі можа разлічваць на падтрымку як з боку самога палітыка, так і кіраванай ім камісіяй ў Сейме.

Станоўчым вынікам працы гэтай камісіі могуць стаць папраўкі ў закон «Аб карце паляка». Сярод запланаваных змен - павелічэнне тэрміну віз, што атрымліваюцца на падставе «карты паляка», з года да пяці гадоў.

Нагадаем, з 2005 года ў краіне існуюць два Саюзы палякаў: афіцыйны, які падтрымлівае палітыку кіраўніцтва Беларусі, і неафіцыйны, які беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымлівае Варшава. Нефармальны Саюз палякаў ўзначальвае Мечыслаў Яськевіч. Яго сябры падпадаюць рэпрэсіямз боку афіцыйных уладаў.

Апошнія навіны