BE RU EN

Мяцежны «Пасаж» ў Днепрапятроўску

  • 26.01.2014, 15:46

Гандлёвы цэнтр «Пасаж» ў Днепрапятроўску вывесіў сцяг Еўразвязу і транслюе «Лебядзінае возера».

Раней гэты гандлёвы цэнтр паказваў на экранах прамую трансляцыю з кіеўскага Еўрамайдану.

За гэта мясцовыя ўлады ўвялі супраць гандлёвага цэнтра санкцыі: сёння ў будынку адключылі ацяпленне. Адміністрацыя гандлёвага цэнтра адказала на гэта:

«Мяцежны ГЦ «Пасаж» у цэнтры Днепрапятроўска, у якім ўлады выключылі святло і адключылі ацяпленне, вывесіў сцяг Еўразвязу і транслюе на ўвесь горад «Лебядзінае возера», - напісалі сёння карыстальнікі «Фэйсбука».

Відавочна, дзеянні мясцовай адміністрацыі, якія зладзілі дыверсію супраць ГЦ «Пасаж» учора ўвечары, нагадваюць спробу перавароту ГКЧП ў 1991-м годзе, калі па тэлеканалах паказвалі толькі «Лебядзінае возера».

Апошнія навіны