BE RU EN

У Вінніцы забарыкадавалі будынак адміністрацыі

  • 26.01.2014, 12:51

Вінніцкія актывісты падрыхтаваліся да магчымага штурму, занятага напярэдадні будынка абласной адміністрацыі і абласной Рады.

Будынак Вінніцкай аблдзяржадміністрацыі і абласной Рады, які ўчора днём занялі мітынгоўцы, забарыкадавалі. Так пратэстоўцы адрэагавалі на чуткі аб магчымым штурме будынка міліцыяй.

Як паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм, да будынку зносілі ўсё, што можна было знайсці непадалёк: будаўнічыя платы, металічныя вароты, старыя вокны і дзверы, дошкі, шчыты. Усё гэта абклалі мяшкамі са снегам і палілі вадой.

Таксама падрыхтаваліся да штурму і ўнутры адміністратыўнага будынку - барыкаду ўзвялі і перад лесвіцай на другім паверсе.

Нагадаем, 25 студзеня ў занятым актывістамі будынку Вінніцкай абласной Рады быў аб'яўлены новы орган - Вінніцкая Народная рада.

Апошнія навіны