BE RU EN

Міліцэйскі аўтамабіль рэзнуўся ў дрэва ў Берасці

  • 25.01.2014, 21:23

Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Машэрава і Карбышава.

«Міліцэйскі УАЗ не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся проста ў дрэва», - у сацыяльных сетках пішуць гараджане.

Ці кіроўцу хтосьці падрэзаў, ці ён хацеў на хуткасці ўляцець у паваротку, пакуль незразумела. На шчасце, ніхто не пацярпеў, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Абставіны ДТЗ пакуль высвятляюць.

Фота з архіву

Апошнія навіны