BE RU EN

Фотафакт: беларусы на лініі агню

  • 25.01.2014, 19:48

Актывісты з Беларусі бяруць актыўны ўдзел у абароне барыкад на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Бел-чырвона-белыя сцягі неаднаразова траплялі ў аб'ектывы тэлекамераў каналаў, якія вялі онлайн-трансляцыю з цэнтра Кіева сёння ноччу. Адзін з іх, як відаць з рэпартажу «Эспрессо ТВ», залунаў над перадавой барыкадай на Грушэўскага.

Нагадаем, сутыкненні ў цэнтры Кіева аднавіліся ўвечары ў пятніцу. Міліцыя адкрыла агонь гумовымі кулямі ў пратэстантаў і параніла аднаго актывіста. Дэманстранты ў адказ пачалі запускаць у бок сілавікоў феерверкі і «кактэйлі Молатава», а таксама ўзмоцнена палілі барыкады з аўтапакрышак. Акрамя таго, мітынгоўцы пачалі выкарыстоўваць вялікую гумовую рагатку.

Апошнія навіны