BE RU EN

27 вагонаў сышлі з рэек у Дзятлаўскім раёне

  • 25.01.2014, 16:20

Грузавы састаў трапіў у аварыю ля вёскі Наваельня сёння раніцай.

Ён накіроўваўся з Літвы ў Салігорск, паведамляе прэс-служба МНС.

«25 студзеня 2014 года а 09:00 25 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне, што ў 8 гадзін 14 хвілін на 370 км перагону Наваельня-Нёман (кірунак Ліда-Баранавічы) адбыўся сход з рэек вагонаў грузавога цягніка ў 6 км ад гарадскога пасёлка Наваельня.

У складзе грузавога цягніка знаходзілася 59 парожніх вагонаў з-пад калійных угнаенняў, якія належаць ААТ «Беларуськалій», лакаматыў прыпісаны да Гомельскага лакаматыўнага дэпо. Састаў рухаўся з Рэспублікі Літва ў Салігорск», - гаворыцца ў паведамленні.

Фото мчс
Фото мчс
Фото мчс
Фото мчс

У выніку здарэння адбылося перакульванне 3 вагонаў, 27 сышло з рэек, пацярпелых няма.

Работы па пастаноўцы вагонаў на рэйкі праводзяцца рамонтна-аднаўленчымі цягнікамі, якія прыбылі са станцый «Баранавічы» і «Ваўкавыск».

У выніку здарэння адбылася затрымка руху двух пасажырскіх цягнікоў у кірунку Ліда-Баранавічы. Час затрымкі наступных цягнікоў удакладняецца.

Арганізаваныя аўтобусныя рэйсы паміж станцыямі «Наваельня» і «Нёман» (4 аўтобусы), далей пасажыры едуць да месца прызначэння дызель-цягнікамі.

А 12:30 да месца аварыі для забеспячэння гарачага харчавання і абагравання тых, хто працуе на ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння, накіраваны пнеўмамодуль з цяплушкай пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гарадзенскага УМНС. Прыцягнутыя 2 адзінкі тэхнікі ЖКГ (аўтамабілі-вахтавікі з кунгамі, якія ацяпляюцца). Харчаванне арганізавана сіламі Беларускай чыгункі і Дзятлаўскага райпо.

На месцы аварыі працуе камісія па НС пры Дзятлаўскім РВК. Як мяркуецца, прычына аварыі - залом рэйкі.

Апошнія навіны