BE RU EN

Фюле прапанаваў Украіне «два крокі»

  • 25.01.2014, 12:32

Еўракамісар Штэфан Фюле мяркуе, што для развязання крызісу неабходна аднавіць давер людзей і пачаць усеабдымны палітычны працэс для аднаўлення стабільнасці ў краіне.

Такую заяву Фюле зрабіў паводле вынікаў свайго візіту ў Кіеў у пятніцу і суботу.

«Мае перамовы ў Кіеве паказалі неабходнасць шэрагу канкрэтных крокаў, каб спачатку пачаць аднаўленне даверу людзей, спыніўшы спіраль гвалту і запалохвання, якія потым на другім этапе павінны быць дапоўненыя ўсеабдымным палітычным працэсам, вядучым да стабільнасці ва Украіне» - сказана ў заяве.

Еўрапейскі камісар паведаміў, што ў сувязі з гэтым ён абмеркаваў шэраг мер, якія могуць прывесці да ўмацавання даверу і палітычнаму працэсу, накіраванаму на спыненне гэтага крызісу.

«Я падкрэсліў сваім украінскім партнёрам, што ЕЗ будзе працягваць удзельнічаць у гэтым працэсе, дапамагаючы ім у дээскалацыі сітуацыі і пошуку выхаду з крызісу, як гэта дэманструе запланаваны на наступны тыдзень візіт Эштан», - адзначыў ён.

Апошнія навіны