BE RU EN

Працоўных прымусяць «дыхаць у трубку»

  • 25.01.2014, 11:22

Уступіў у дзеянне новы парадак агляду работніка на стан алкагольнага ап'янення.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» наймальнікі з 25 студзеня атрымалі права праводзіць агляд работнікаў на знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе Інтэрфакс.

Заканадаўствам прадугледжаны два варыянты агляду - медыцынскі агляд да пачатку работы альбо агляд у працэсе працы. Апошні магчымы, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што працаўнікі знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Раней намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Старавойтаў, каментуючы новаўвядзенне, паведаміў, што абавязак працадаўцы праводзіць абавязковы медагляд напачатку працы ў заканадаўчым парадку замацаваны з мэтай памяншэння траўматызму і забеспячэння бяспекі працуючых.

«Аналагічная працэдура агляду або медагляду напачатку працы дзейнічае ў рэспубліцы больш за 10 гадоў. У прыватнасці, гэта прадугледжана пры арганізацыі перавозак, у тым ліку гарадскім маршрутным транспартам. Як паказвае практыка, працэдура займае ад 2 да 5 хвілін», - адзначыў Старавойтаў.

Апошнія навіны