BE RU EN

Дэманстранты занялі абладміністрацыю ў Хмяльніцкім (Відэа)

  • 24.01.2014, 19:24

У Хмяльніцкім мітынгоўцы захапілі будынак абласной дзяржадміністрацыі.

«Мітынгоўцы захапілі Хмяльніцкую аблраду!!! Ядуха (кіраўнік абласной адміністрацыі) з дэпутатамі замкнуліся ў адным з кабінетаў і іх ахоўваюць усе 5 міліцыянтаў, у якіх ляцяць партрэты Януковіча ды іншыя падручныя сродкі, астатніх міліцыянтаў скруцілі і паклалі на падлогу. Вось-вось уварвуцца ў кабінет дзе хаваецца кіраўнік», - напісаў на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» украінскі палітолаг Анатоль Лазарэнка.

Актывісты заклікалі дэпутатаў абласной рады прыняць зварот да ўлады аб скасаванні прынятых Вярхоўнай Радай законаў 16 студзеня, датэрміновых адначасовых выбараў парламента і прэзідэнта і адкліканне Хмяльніцкіх праваахоўнікаў з Кіева да месца дыслакацыі.

Раней у шэрагу абласных цэнтраў актывістамі ўжо былі захопленыя памяшканні АДА.

ye.ua
Фота з сайта ye.ua
Фота з сайта ye.ua
Фота з сайта ye.ua
Фота з сайта ye.ua
Фота з сайта ye.ua
Фота з сайта ye.ua

Апошнія навіны