BE RU EN

Супрацоўнік банка ў Магілёве скраў амаль $ 70 тысяч

  • 24.01.2014, 18:31

Супрацоўнік аднаго з банкаў Магілёва за год прысвоіў больш за Br660 млн.

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, паведамля БелТА.

Выяўлена, што, працуючы касірам-кантралёрам у разлікова-касавых аперацыях, пры правядзенні пераліку і фармаванні пачкаў гатоўкі на працягу 2013 спецыяліст прысвоіў больш за 660 млн беларускіх рублёў (амаль 70 тысяч даляраў ЗША).

У дачыненні да супрацоўніка банка распачатая крымінальная справа паводле 211 ч.4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прысваенне грашовых сродкаў у асабліва буйной суме). На падставе наяўных доказаў Магілёўскім міжраённым аддзелам СК вынесены пастановы аб прызнанні згаданай асобы абвінавачаным і ўзяцці пад варту.

Праводзяцца следчыя дзеянні.

Апошнія навіны