BE RU EN

Азаранка адмовілася ад выступлення ў Кубку федэрацыі

  • 24.01.2014, 17:50

Беларуская тэнісістка афіцыйна адмовілася выступаць за Беларусь у Кубку Федэрацыі.

З 4 па 9 лютага ў Будапешце пройдуць матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі. У групе D выступіць каманда Беларусі разам са зборнымі Балгарыі, Партугаліі і Турцыі. Наша зборная была заяўлена ў наступным складзе: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Ілона Крэмень, Аляксандра Сасновіч (капітан каманды - Таццяна Пучак), паведамляе афіцыйны сайт БТФ.

У складзе беларускай каманды не будзе аднаго з лідараў сусветнага тэніса, другой ракеткі свету Вікторыі Азаранка. Дадзеная інфармацыя стала вядомая са слоў капітана каманды Таццяны Пучак, якая толькі нядаўна вярнулася з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Капітан беларускай каманды сустракалася ў Мельбурне з Вікторыяй і атрымала ад яе афіцыйную адмову ад удзелу ў турніры, піша goals.by.

Раней Вікторыя пацвердзіла гэты факт у рамках прэс-канферэнцыі пасля паразы ад Агнешкі Радваньскай з Польшчы на стадыі 1 /4 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

Апошнія навіны