BE RU EN

Расея патрабуе ад Украіны выбачэнняў за збітага журналіста

  • 24.01.2014, 16:08

Расейскія ўлады патрабуюць аказаць журналісту медыцынскую дапамогу

Гаворка ідзе пра Андрэя Кісялёва, які быў збіты і затрыманы ўчора ў Кіеве. Пра гэта заявіў кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Міхаіл Фядотаў, піша ZN.UA.

«Савет вельмі заклапочаны гэтай сітуацыяй, просіць украінскія ўлады неадкладна разабрацца, вызваліць, папрасіць прабачэння, і аказаць неабходную медыцынскую дапамогу», - сказаў Фядотаў на пасяджэнні СПЧ.

Кіраўнік савета па правах чалавека РФ настойвае, што вінаватыя ў затрыманні журналіста павінны быць пакараныя.

Нагадаем, што раніцай у чацвер стала вядома аб затрыманні ў Кіеве журналіста інтэрнэт-выдання Lenta.ru Андрэя Кісялёва. Ён займаўся асвятленнем падзей у Кіеве, паведаміла выданне на галоўнай старонцы. Рэдакцыя падкрэслівае, што журналіста збілі і затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення «Беркут» раніцай 23 студзеня.

Фота: Ілля Азар / «Лента.ру»

Апошнія навіны