BE RU EN

Штэфан Фюле сустрэўся з Януковічам у Кіеве

  • 24.01.2014, 16:01

(абноўлена - 16:13) Камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння межаў блока Штэфан Фюле ўжо прыбыў з візітам у Кіеў.

Пра гэта РБК-Украина паведаміў прэс-аташэ прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Давід Стулік.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч ужо правёў сустрэчу з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Клюеў, дарадца прэзідэнта Украіны - кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па пытаннях міжнародных адносінаў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ганчарук, дарадца прэзідэнта Украіны - упаўнаважаны Украіны па пытаннях знешнепалітычных і інтэграцыйных працэсаў Канстанцін Елісееў, дырэктар дэпартамента па пытаннях адносінаў з краінамі Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Гунар Віганд.

Падчас візіту ў Кіеў Штэфан Фюле таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, раней стала вядома, што Фюле наведае Украіну ў гэтую пятніцу і суботу, 24 і 25 студзеня.

Апошнія навіны