BE RU EN

Супраць службовых асобаў БЧ распачалі крымінальную справу

  • 24.01.2014, 15:17

Бухгалтары прадпрыемства налічылі сабе выплаты на 380 мільёнаў рублёў.

Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» станцыі Лунінец.

Як паведамілі БелаПАН у СК, рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы прынята на падставе аналізу матэрыялаў, якія паступілі ад падраздзялення БЭЗ Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце. Устаноўлена, што тры бухгалтара прадпрыемства, у тым ліку і галоўны, выкарыстоўвалі свае службовыя паўнамоцтвы для налічэння на свае банкаўскія карт-рахункі завышаных сум заработных плат, авансаў, адпускных выплат. У агульнай колькасці падазраваныя неабгрунтавана налічылі сабе выплаты на агульную суму каля 380 мільёнаў рублёў. Прысвоеныя грошы падазраваныя патрацілі на асабістыя патрэбы.

Гэтыя абставіны пацвярджаюцца вынікамі праведзеных следчых дзеянняў, а таксама актам праверкі, праведзенай у рамках ведамаснага кантролю кантрольна-рэвізійным аддзелам Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Дакумент далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя следствам як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры.

Устаноўленая на дадзены момант шкода кампенсаваная цалкам. Да ўсіх падазраваных ўжытая мера працэсуальнага прымусу - абавязацельства аб яўцы.

Апошнія навіны