BE RU EN

Байцы львоўскага «Беркута» пішуць заявы аб звальненні (Відэа)

  • 24.01.2014, 12:20

Байцы спецпадраздзялення «Беркут» у Львове кажуць, што пішуць заявы аб звальненні.

Як паведамляе карэспандэнт «Радіо Свабода», адзін з «беркутаўцаў» выйшаў з часткі на вуліцы Рубчака ў Львове і сказаў людзям, што напісаў заяву аб звальненні. Так, паводле яго слоў, паступілі і многія яго калегі.

«Беркутавец» сказаў, што больш не можа трываць тое, што адбываецца ў краіне.

З вечара нядзелі львавяне блакуюць усе выезды ваенных унутраных войскаў і спецпадраздзялення «Беркут».

Між тым, у будынку абласной дзяржадміністрацыі застаюцца мітынгоўцы. Чыноўнікаў АГА на працу не пусцілі, у будынку знаходзіцца штаб Народнай рады Майдана. Людзі кажуць, што падпарадкоўваюцца абласному савету, які павінен стварыць выканкамы. Вакол АГА ўзвялі вялікую барыкаду.

Апошнія навіны