BE RU EN

Мужчынская непамятлівасць навукова абгрунтаваная

  • 24.01.2014, 11:28

Мужчынам складаней запамінаць інфармацыю, чым жанчынам.

Гэта сцвярджэнне тычыцца як важных рэчаў, так і зусім простых штодзённых падзей.

Такую выснову пасля маштабнага даследавання зрабілі нарвежскія навукоўцы, але вызначыць прычыну дадзенай заканамернасці не змаглі, піша eurosmi.ru.

У часопісе «BMC Psychology» спецыялісты апублікавалі справаздачу аб сваім вопыце з удзелам 50 тысяч добраахвотнікаў. Мужчыны прайшлі шэраг тэстаў на ўважлівасць, памяць, рэакцыю, а таксама адказалі на шмат пытанняў з адмысловай анкеты.

Навукоўцы прааналізавалі ўсе дадзеныя і заключылі, што мужчынам больш складана запомніць любую інфармацыю, чым жанчынам. Канчатковага тлумачэння гэтай з'яве нарвежскія эксперты не знайшлі, хоць доўга абмяркоўвалі і спрачаліся.

Магчыма, дадзеныя паказчыкі варта было суаднесці з сямейным становішчам падыспытных - жанатыя мужчыны схільныя спадзявацца на памяць сваіх спадарожніц.

Апошнія навіны