BE RU EN

У цэнтры Тбілісі спявалі гімн Украіны (Відэа)

  • 24.01.2014, 11:18

23 студзеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі прайшла акцыя ў падтрымку мітынгоўцаў у Кіеве.

Людзі прынеслі плакаты з надпісамі: «Божа, Украіну беражы», «Трымайся, Украіна, перамога блізкая».

Яны таксама прынеслі з сабой сцягі Украіны і Еўрапейскага Звяза. У знак падтрымкі ўкраінцаў прысутныя спявалі гімн Украіны, піша zaxid.net.

Нагадаем, у сувязі з падзеямі 22 студзеня ў Кіеве ўкраінцы ў ЗША і Еўропе масава выходзяць на акцыі пратэсту. Яны заклікаюць Захад да больш актыўных дзеянняў і да вяртання міру ва Украіне.

Апошнія навіны