BE RU EN

У Беларусі больш за 11 мільёнаў абанентаў сотавай сувязі

  • 24.01.2014, 10:54

Агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі - больш за 11 мільёнаў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

«Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ў адпаведнасці з дадзенымі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы за 2013 год павялічылася на 438 тысяч і па стане на 1 студзеня 2014 года склала 11,1 млн.

У цяперашні час сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 98,4 адсотка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае 99,9 адсотка насельніцтва.

Колькасць базавых станцый сетак сотавай рухомай электрасувязі па рэспубліцы складае 16,8 тыс., з іх стандарту UMTS - 5,5 тыс.

У цэлым за 2013 год абаненты аператараў сотавай рухомай электрасувязі адправілі амаль 1,5 млрд. выходных кароткіх тэкставых паведамленняў (SMS) і больш 7,7 млн. мультымедыя паведамленняў (MMS)», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Апошнія навіны