BE RU EN

Беларусы ствараюць музей электроннай музыкі

  • 24.01.2014, 9:35

Плануецца, што ён будзе складацца з двух элементаў: віртуальнага і рэальнага.

Віртуальны МЕМ будзе ўтрымліваць інфармацыю аб сусветнай электроннай музыцы. Каманда праекта лічыць, што парталы, прысвечаныя электроннай музыцы, пазбаўленыя адзінай структуры і таму не могуць адлюстраваць узаемасувязь усіх элементаў. Гэтую праблему закліканая вырашыць віртуальная частка Museum of Electronic Music. Рэальны MEM плануецца стварыць па аналогіі з Музеем і Залай славы рок-н-ролу ў Кліўлендзе, піша ultra-music.com.

У планах таксама фарміраванне online і offline супольнасці ў Менску, Вільні, Санкт-Пецярбургу і Маскве, у рамках якой будуць праводзіцца прэзентацыі, выставы, цыклы лекцый і workshop'ы.

Цяпер для ўдзелу ў праекце вядуцца пошукі людзей, якія разбіраюцца ў электроннай музыцы і гатовыя ствараць якасны кантэнт. Таксама неабходныя перакладчыкі, маркетолагі, арганізатары мерапрыемстваў і іншыя. Падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы праекта.

Апошнія навіны