BE RU EN

Майдан працягвае барацьбу (Відэа, анлайн)

  • 24.01.2014, 4:59

Вуліца Грушэўскага аб'яўлена часткай мірнага Майдана.

Раней: Паўстанні ў рэгіёнах Украіны

Украінскія апазіцыйныя палітыкі познім вечарам 23 студзеня зрабілі справаздачу аб выніках перамоваў з прэзідэнтам Януковічам, перадае ўкраінскае выданне Delo.ua.

Майдан адмовіўся спыніць барацьбу на Грушэўскага наўзамен вызвалення затрыманых актывістаў. Пасля галасавання было прынята рашэнне працягнуць барацьбу, пашырыўшы Майдан.

Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцанюк прыйшлі на Майдан, каб паведаміць пра вынікі перамоваў з Віктарам Януковічам.

Спачатку слова ўзяў лідар "УДАРу" Віталь Клічко. Ён заклікаў мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ўстрымацца ад агрэсіі.

Паводле яго слоў, улада абяцала вызваліць затрыманых пратэстоўцаў. "Адзінае, пра што атрымалася дамовіцца на сустрэчы з Януковічам - гэта абяцанне адпусціць усіх актывістаў, калі не будзе супрацьстаяння", - заявіў са сцэны на Майдане Клічко.

На гэтую заяву палітыка мітынгоўцы адказалі "Ганьба". Клічко дадаў, што "здавацца мы не будзем", аднак ён не хоча магчымых ахвяр у ходзе далейшых супрацьстаянняў.

Пасля гэтага на сцэне Майдана выступіў лідар ВА "Свабода" Алег Цягнібок. Спачатку ён заявіў пра гатоўнасць уладаў на працягу 5 дзён арыштаваць каля 1 тыс. актывістаў у выпадку працягу сутыкненняў з міліцыяй. Улада пры гэтым гатовая даць гарантыі не арыштоўваць пратэстоўцаў у выпадку, калі сутыкненні не будуць працягвацца. І Клічко, і Цягнібок заклікалі мітынгоўцаў да перамір'я да заўтрашняй раніцы.

Цягнібок правёў са сцэны Майдана галасаванне: спыніць барацьбу ці працягнуць. Майдан прагаласаваў за выхад з перамоўнага працэсу і працяг барацьбы.

Але пры гэтым лідар "Свабоды" запатрабаваў дысцыпліны. Гэтага ж запатрабаваў Арсеній Яцанюк, які выступіў пасля.

Ён заявіў пра пашырэнне падкантрольнай у цэнтры Кіева пратэстоўцамі тэрыторыі ў бок урадавага квартала.

"Звяртаюся да Андрэя Парубія (адзін з камендантаў Майдана): пашырыць тэрыторыю Майдана па вуліцы Інстытуцкай да вуліцы Вольгінскай", - заявіў Яцанюк.

Таксама палітык абвясціў тэрыторыяй Майдана ул.Грушэўскага. Разам з тым, ён адзначыў, што пашыраны Майдан павінен быць мірным.

"Ніхто не робіць ніякіх крокаў акрамя ўзгодненых. Мы праводзім далей перамовы, каб дамагчыся рэальнага выніку, а не таго, каб нам паабяцалі і не выканалі", - цытуе Яцанюка "Украинская правда"

"Абвяшчаем Грушэўскага тэрыторыяй Майдана. Ні кроку назад. Я прашу ўсіх - дысцыпліна", - заклікаў Яцанюк.

Жывыя відэатрансляцыі з Кіева:

Апошнія навіны