BE RU EN

Брэстчане нясуць кветкі і свечкі да помніка Шаўчэнкі

  • 23.01.2014, 9:48

Жыхары Брэста прыходзяць да помніка ўкраінскаму пісьменніку ў знак салідарнасці з дэманстрантамі ў Кіеве.

Беларусы нясуць да манумента кветкі і свечкі, піша БелаПАН.

Пратэсты ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Фото: БелаПАН
Фото: БелаПАН

Апошнія навіны