BE RU EN

Дырэктар менскага прадпрыемства браў хабар ад працоўных

  • 22.01.2014, 18:13

Дырэктар ПУП «Мінсккаапдругрэсурсы» браў хабар ад падначаленых за захаванне працоўных месцаў.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе Следчага камітэта.

Менскай Управай Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Мінсккаапдругрэсурсы», які абвінавачваецца ва ўчыненні шэрагу злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэксу - атрыманне хабару паўторна ў буйной суме. Крымінальная справа распачатая паводле матэрыялах сталічных падраздзяленняў барацьбы з эканамічнай злачыннасцю МУС Рэспублікі Беларусь.

«Падчас расследавання ўстаноўлена, што абвінавачваны, у перыяд з ліпеня 2012 года да лістапада 2013, неаднаразова атрымліваў ад падначаленых грашовыя ўзнагароды ў замежнай валюце і беларускіх рублях, за спрыяльнае развязанне пытанняў аб захаванні за імі працоўных месцаў. У лістападзе 2013 былы чыноўнік затрыманы, яму выстаўленае абвінавачванне. У дачыненні да абвінавачанага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Следчымі дадаткова усталяваны раней невядомы праваахоўным органам факт атрымання абвінавачаным хабару ў 5 тысяч даляраў ЗША ад аднаго з падначаленых. Цяпер следства мае довады аб атрыманні абвінавачаным незаконных узнагароджанняў на суму амаль 100 мільёнаў рублёў. Расследаванне працягваецца», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік СК Менску Аляксандр Герасімаў.

Нагадаем, у ліпені мінулага года сайт charter97.org паведамляў пра тое, што дырэктар мінскага прадпрыемства перапрацоўкі другаснай сыравіны «Мінсккаапдругрэсурсы» Руслан Іваноў быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ ва ўласным кабінеце.

Апошнія навіны