BE RU EN

Украіна чакае новых герояў (Відэа)

  • 21.01.2014, 19:50

Новы ролік пра пратэсты ва Украіне з'явіўся на YouTube.

Нагадаем, пасля дзевятага Народнага веча ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але наткнуліся на плойму сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзясяткі раненых. ША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовыЗ з усімі бакамі, каб вразвязаць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Апошнія навіны