BE RU EN

Мінгандлю: «Родная сторона» - лідар у «пратэрміноўцы»

  • 21.01.2014, 18:27

Мінгандлю абяцае ўзмацніць праверкі гандлёвых сетак.

Больш у 70% гандлёвых аб'ектаў «Родная сторона» выяўленыя пратэрмінаваныя прадукты харчавання, паведамляюць у Мінгандлю.

Гандлёвая інспекцыя мінгандлю праверыла шэраг крам сеткі ў Менску, Берасці, Гомелі і Барысаве. Згодна з вынікамі праверак, у рэалізацыі знаходзіліся пратэрмінаваныя тарты, печыва, цукеркі, каўбасныя вырабы, фарш, шашлык і іншыя прадукты.

Паводле вынікаў праверак на юрыдычных асоб, якія працуюць пад гандлёвай маркай «Родная сторона» могуць быць накладзеныя штрафы на суму звыш 500 млн рублёў.

Апошнія навіны