BE RU EN

Палітвязень Васьковіч павіншаваў журналістаў

  • 20.01.2014, 19:10

Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 у Магілёве, павіншаваў незалежных журналістаў з Калядамі і Новым годам.

Яго ліст апублікаваны на сайце «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

«Шчыра віншую вас з радаснымі зімовымі святамі - Калядамі і Новым годам. Няхай мудрасць ідзе за вамі паўсюль, ва ўсіх вашых справах, на ўсіх вашых жыццёвых шляхах. Ад усёй душы жадаю знешняй і ўнутранай свабоды, веры ў сваё рамяство і ў тое, што праўда абавязкова перамагае. Прафесійнай вытрымкі і непахіснасці», - напісаў Яўген Васьковіч.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачаньня ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Апошнія навіны