BE RU EN

Праваслаўны прыход закупляе амараў і каралеўскіх крабаў з ЗША

  • 17.01.2014, 16:59

Адзін з прыходаў БПЦ звярнуўся за дазволам на ўвоз экзатычных прадуктаў.

На дакументы, апублікаваныя на сайце ведамства, звярнуў увагу журналіст Віктар Малішэўскі. Копіі некаторых з іх ён размясціў у сваім блогу.

Паводле дакументаў, рэлігійнай суполцы «Прыход у гонар Усіх Святых Менскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» тэрмінова спатрэбіліся 30 кілаграмаў амараў астуджаных, 12 кілаграмаў вустрыц астуджаных, 14 кілаграмаў крабаў каралеўскіх марожаных, 7 кілаграмаў чылійскага сібаса, 10 кілаграмаў тунца жоўтаперага астуджанага і 10 кілаграмаў грабеньчыкаў марскіх.

Дарагія прадукты прадстаўнікі БРЦ закупілі ў ЗША. Мяркуючы па дакументах, яны ўжо ўвезеныя на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны