BE RU EN

Менскім пенсіянерам затрымліваюць выдачу грошай

  • 14.01.2014, 18:30

Прычыны затрымкі пенсіі невядомыя.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Пенсіянерам ў Фрунзенскім раёне Менска не выплацілі своечасова пенсію. Яны выплачваюцца 12 чысла кожнага месяца. Але так як дзень выплаты выпадае на нядзелю, яна павінна была быць у пятніцу. У выніку, ужо 14 студзеня, але пенсіі на рахункі маіх бацькоў не пералічаныя», - адзначыў ён.

Старшыня праўлення ініцыятывы ў стварэнні беларускага грамадскага аб'яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко падкрэсліла, што ёй таксама выплацілі пенсію з затрымкай.

«Я атрымліваю пенсію не ў Фрунзенскім раёне, але мне яе таксама выдалі з затрымкай. Я дакладна не ведаю, але, магчыма, гэта звязана са святамі», - сказала Таццяна Зялко карэспандэнту charter97.org.

Апошнія навіны