BE RU EN

Сястра Кім Чэн Ына будзе кіраваць фінансамі КНДР

  • 14.01.2014, 9:56

Кіраўнік Паўночнай Карэі прызначыў кіраўніком упраўлення фінансамі сваю малодшую сястру Кім Е Чжон.

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйская газета The Chosun Ilbo, піша gazeta.ru.

Кім Е Чжон прызначаная на кіруючую пасаду ва ўпраўленне фінансамі, якое раней узначальваў дзядзька паўночнакарэйскага лідара Чан Сон Тхэк, пакараны смерцю ў сярэдзіне снежня за спробу звяржэння ўлады.

Сястра Кім Чэн Ына ўзначаліць 54 аддзел Працоўнай партыі, які курыруе пытанні паставак вугалю, паліва, адзення, электрычнасці і іншых прадметаў першай неабходнасці ў Карэйскую народную армію.

Акрамя таго, Кім Е Чжон будзе кантраляваць банк Taesong і банк Аб'яднання і развіцця, а таксама шэраг бюро, якія раней кантралявала цётка Кім Чэн Ына Кім Ген Хі.

Апошнія навіны