BE RU EN

Для рэзідэнцыі дыктатара закупляюць залатыя талеркі

  • 14.01.2014, 9:03

У новай рэзідэнцыі кіраўніка будуць есці са сталовага посуду, аздобленага золатам і плацінай.

Адпаведную заяўку на партале дзяржзакупак размясціў УКБ Менгарвыканкама.

У аўкцыённых дакументах пазначана, што частка посуду павінна быць вытворчасці фірмы Falken-Porzellan. Натуральна, закупка праводзiцца за кошт бюдета.

Falken-Porzellan - нямецкі вытворца фарфору самай высокай якасці. Па звестках СМІ, посуд гэтай фірмы адрозніваецца «вытанчаным дызайнам, дасканалай белізной, цвёрдасцю і найбагацейшым глянцам у спалучэнні з найчыстым золатам і плацінай у 24 карата». Яе кошт дастаткова высокі па мерках Беларусі. Напрыклад, невялікі сталовы сервіз (на фота) абыйдзецца больш, чым у $1000.

Мануфактура шырока вядомая ва ўсім свеце дзякуючы эксклюзіўнаму дызайну і каштоўнасці выраблянага фарфору.

Згодна з дакументамі, прадмет закупкі складаюць сотні такіх унікальных сталовых прыбораў. Увесь посуд павінен быць аздоблены афіцыйным гербам Беларусі.

Апошнія навіны