BE RU EN

Песню «В лесу родилась елочка» напісала князёўна Гедройц

  • 13.01.2014, 9:46

Аўтарам знакамітай навагодняй песні была прадстаўніца беларуска-літоўскага княскага роду.

Раіса Адамаўна Кудашава, народжаная князёўна Гедройц, у юнацтве яна служыла гувернанткай у князя Кудашава, пазней выйшла за яго замуж. Працавала настаўнікам, а ў савецкі час - бібліятэкарам. У маладосці друкавалася, галоўным чынам, у дзіцячых часопісах, піша партал radionetplus.ru.

Да славы Кудашава ставілася з дзіўнай абыякавасцю і доўгія гады хавалася пад рознымі ініцыяламі і псеўданімамі. Яна тлумачыла гэта так: «Я не хацела быць вядомай, але і не пісаць не магла». У 1899 годзе ў часопісе «Русская мысль» была апублікаваная аповесць Кудашавай «Лери», якая так і засталася яе адзіным творам для дарослых. У аповесці распавядаецца аб малалецтве і юнацтве дзяўчыны з дваранскай сям'і, яе першай вялікай любові да бліскучага афіцэра. Усяго Раіса Кудашава апублікавала каля 200 песенек і апавяданняў, казак і вершаваных кніжак.

У 1903 годзе яна напісала калядны верш «Елка»

Гнутся ветки мохнатые

Вниз к головам детей;

Блещут бусы богатые

Переливом огней;

Шар за шариком прячется,

А звезда за звездой,

Нити светлые катятся,

Словно дождь золотой…

Поиграть, позабавиться,

Собрались детки тут

И тебе, ель-красавица,

Свою песню поют.

Все звенит, разрастается,

Голосков детских хор,

И, сверкая, качается

Ёлки пышный убор.

* * *

В лесу родилась елочка, в лесу она росла,

Зимой и летом стройная, зеленая была!

Метель ей пела песенки: «Спи, ёлка… баю-бай!»

Мороз снежком укутывал: смотри, не замерзай!

Трусишка зайка серенький под ёлочкой скакал,

Порой сам волк, сердитый волк, рысцою пробегал.

* * *

Веселей и дружней

Пойте, деточки!

Склонит елка скорей

Свои веточки.

В них орехи блестят

Золоченые…

Кто тебе здесь не рад,

Ель зеленая?

* * *

Чу! Снег по лесу частому под полозом скрипит,

Лошадка мохноногая торопится, бежит.

Везет лошадка дровенки, а в дровнях мужичок.

Срубил он нашу ёлочку под самый корешок...

И вот ты здесь, нарядная, на праздник к нам пришла,

И много-много радости детишкам принесла.

***

Веселей и дружней

Пойте, деточки!

Склонит ёлка скорей

Свои веточки.

Выбирайте себе

Что понравится…

Ай, спасибо тебе,

Ель-красавица!

Гэты верш за подпісам «А. Э.» быў апублікаваны ў Калядным нумары часопіса «Малютка». Ён уяўляе сабой нешта накшталт сцэнара каляднай гульні. Дзетак заклікаюць спяваць «весялей і дружней», каб заслужыць падарункі і прысмакі, якія вісяць на ялінцы. Але «галаскоў дзіцячых хор» на аснове яе вершаў пачуўся толькі праз некалькі гадоў.

У 1905 году кудашаўская «Елка» трапілася на вочы аграному і гарачаму аматару музыкі Леаніду Карлавічу Бекману (1872-1939). Гэта быў прыбалтыйскі немец, патомны дваранін, які валодаў выдатнымі музычнымі здольнасцямі. У студэнцкім хоры ўніверсітэта ён спяваў партыю будучага выдатнага спевака Сурыкава, калі той чаму-небудзь не мог выступаць.

Нараджэнне песні адбылося 17 кастрычніка 1905 года - у дзень, калі цар падпісаў гістарычны маніфест, які змяніў дзяржаўныя асновы Расейскай імперыі.

Па ўспамінах жонкі кампазітара Алены Бекман-Шчарбіноў, справа была так:

«17 кастрычніка 1905 года маёй старэйшай дачцэ Верачцы споўнілася два гады, і я раніцай падарыла ёй жывую ляльку - сястрычку Олю, якая нарадзілася а палове першай ночы, гэта значыць таксама 17 кастрычніка. Верачка была ў поўным захапленні. Пакуль я яшчэ ляжала ў ложку, Леанід неяк сеў за раяль, пасадзіў Верыка на калені і прыдумаў для яе песеньку на верш з дзіцячага часопіса «Малютка» - «В лесу родилась ёлочка, в лесу она росла…» Верачка, якая валодала выдатным слыхам, хутка яе вывучыла, а я, каб не забыць песеньку, яе запісала. Пасля мы абодва сталі складаць для дзяцей і іншыя песенькі. Так узнік зборнік «Верачкіны песенькі», які вытрымаў у кароткі тэрмін чатыры выданні, затым - «Волечка-пявуння».

Пазней музычныя крытыкі знаходзілі, што музыка Бекмана не зусім арыгінальная.

Тым не менш, пра «Ёлку» ўхвальна адгукнуліся Рахманінаў, Танееў, Скрабін. Пасля гэтага новая песенька стала набываць усё больш шырокае прызнанне, хоць Кудашава многія гады пра гэта нават не здагадвалася.

У 1933 годзе, калі ў СССР упершыню афіцыйна быў адзначаны Новы год, закліканы выцесніць Калядныя святы, песня Кудашавай - Бекмана зноў гучала пад кожнай елкай. Тэкст Кудашавай апынуўся ідэалагічна стэрыльным, і таму прымальным - у гэтай Каляднай песні ні разу не згадваюцца Каляды.

Зрэшты, цалкам вершы Кудашавай усё роўна больш ужо не спяваюць, ужываецца вядомы ўсім скарочаны варыянт.

Апошнія навіны