BE RU EN

Рабочы МТЗ атрымаў апёкі на 35% цела

  • 11.01.2014, 16:48

45-гадовы мужчына атрымаў апёкі ад ўспышкі пароў клею пры правядзенні рамонтных работ на МТЗ.

10 студзеня ў 11 гадзін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне пра паступленне ў прыёмнае аддзяленне бальніцы мужчыны з апёкамі.

Паводле папярэдняй версіі, у ліцейным цэху РУП «МТЗ» пры правядзенні планавых работ ў абклейванні футроўкі ў індукцыйнай пячы, адбылася ўспышка пароў клею. У выніку гутнік металу 1968 года нараджэння атрымаў тэрмічныя апёкі цела 1-3 ступеняў (35% цела), паведамляе прэс-служба МНС.

Прычына здарэння выяўляецца, меркаваная - парушэнне тэхнікі бяспекі.

Апошнія навіны