BE RU EN

АБЭЗ канфіскуе адзенне з Турцыі і Кітая

  • 9.09.2013, 17:18

Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці канфіскавалі тавар на суму больш як Br1,1 млрд.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вераніка Пасмецьева.

«Выяўленая буйная партыя адзення захоўвалася без адпаведных дакументаў у гаспадарчай пабудове ў двары аднаго з дамоў вёскі Сушытніца Маларыцкага раёна», - удакладніла яна.

«Трыкатажныя вырабы - шкарпэткі, майкі, джынсы, сукенкі, паліто, футры і іншыя рэчы турэцкай і кітайскай вытворчасці былі спакаваныя ў 45 буйнагабарытных сумак. Гаспадар гаспадарчай пабудовы растлумачыў, што тавар яму не належыць і якім чынам ён трапіў у яго валоданне яму не вядома», - праінфармавала афіцыйны прадстаўнік МУС.

«У цяперашні час праводзіцца далейшая праверка, падчас якой аператыўнікі службы БЭЗ павінны будуць устанавіць нелегальнага пастаўшчыка і гаспадара тавару. Безгаспадарныя трыкатажныя вырабы на агульную суму Br1,1 млрд канфіскаваныя і будуць вернутыя ў даход дзяржавы», - паведаміла В.Пасмецьева.

Дадзеная партыя тавару была выяўлена аператыўнікамі службы БЭЗ Маларыцкага РАУС падчас правядзення сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў са службамі ДАІ, аховы, участковым інспектарам і прадстаўніком падатковых органаў па адпрацоўцы тэрыторыі, прылеглай да зон памежнага і мытнага кантролю, адзначыла прадстаўнік МУС.

Апошнія навіны