Сын Бэкхэма падпісаў кантракт з «Арсеналам»
- 9.09.2013, 17:09
Сын знакамітага англійскага футбаліста Дэвіда Бэкхэма сышоў у стан прынцыповага суперніка бацькі.
Дзесяцігадовы Рамэа Бэкхэм стаў выхаванцам юнацкай акадэміі лонданскага ФК «Арсенал», даўняга прынцыповага суперніка клуба «Манчэстар Юнайтэд», у якім яго бацька правёў лепшую частку кар'еры і стаў зоркай сусветнага футбола, перадае НТВ.
Нягледзячы на паслужны спіс бацькі, Бэкхэм-малодшы ўжо даўно заўзее менавіта за лонданскі клуб. І вось, як паведамляе Transfer News Central, яго дзіцячыя мары ажыццявіліся - 10-гадовы Рамэа падпісаў з «Арсеналам» свой першы кантракт.
Зрэшты, у Дэвіда Бэкхэма ці ледзь былі пярэчанні на гэты конт. Яго самога ў апошнія гады з лонданскім клубам звязваюць даволі цесныя адносіны. Два сезона таму экс-паўабаронца зборнай Англіі каля месяца правёў на трэніровачнай базе «Арсенала», каб не страціць форму ў перыяд міжсезоння ў чэмпіянаце ЗША. У апошні час Бэкхэма з сынамі можна часта ўбачыць на трыбунах «Эмірэйтс Стэдыум» - хатняй арэны лонданскага клуба.
Сам Бэкхэм скончыў кар'еру футбаліста ў гэтым годзе. У апошні раз сыходзячы з поля, футбаліст не змог стрымаць слёз.