Шашлыкі на шынамантажы скончыліся для менчука бальніцай
- 9.09.2013, 13:58
У Менску мужчына атрымаў апёкі пры спробе развесці вогнішча з дапамогай тэхнічнага спірту.
8 верасня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад лекара «Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі» паступіла паведамленне пра тое, што з апёкамі да іх быў дастаўлены мужчына.
Паводле папярэдняй інфармацыі на тэрыторыі шынамантажу па вуліцы Альшэўскага пры распальванні вогнішча для прыгатавання шашлыка адбылася ўспышка пароў тэхнічнага спірту, паведамляе прэс-служба МНС.
У выніку пацярпеў слесар, 1983 года нараджэння. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам: «апёк тулава, рук 1-2 ступеняў» 27% цела ён быў дастаўлены ў бальніцу.
Прычына здарэння - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры распальванні вогнішча з выкарыстаннем тэхнічнага спірту.
Фота: МНС